Кніга - скарб
Мэта мерапрыемства:
Павышэнне цікавасці вучняў да чытання, падтрымка і развіццё чытацкай культуры, захаванне гісторыка-культурнай спадчыны, выхаванне беражлівых адносін да кнігі.
Кніга - скарбніца ўсіх багаццяў, лекі для душы чалавечай, крыніца мудрасці, якіх немагчыма спасцігнуць цалкам.. Менавіта з кніг пачынаецца выхаванне чалавека і грамадзяніна. Кніга дае духоўны спажытак, прымушае думаць, ацэньваць падзеі і паводзіны герояў, ды што казаць, кніга вучыць і прыгожа размаўляць, і правільна пісаць.
Кніга – гэта суразмоўца, які гаворыць мудра, проста, даступна. У літаратуры галоўнай праблемай застаецца арганізацыя чытання мастацкіх твораў вучнямі. Але вывучэнне літаратуры – не проста захапляючае чытанне, задавальненне сваёй цікаўнасці. Гэта яшчэ і напружаная праца думкі, накіраванай на тое, каб узбагаціць нашы ўяўленні аб жыцці, глыбей пазнаць тое, што адбываецца навокал, лепш разумець людзей.
Такім чынам, адна з мэт нашай школы – навучыць чытаць, думаць і разумець, цаніць літаратуру, вучыць працаваць з тэкстам, перадаваць багацце беларускай мовы.
Олимпиада по правилам дорожного движения