Ветразь надзеі

Сёмковская

средняя

школа

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<Декабрь, 2018>>
пнвтсрчтптсбвс
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Контактная информация

Адрес: Минский р-н, а/г Семково, ул.Центральная, д.1
Телефон: 503-11-48
Электронная почта: semkovo@minsk.edu.by

Cтатистика посещений

Яндекс.Метрика

 

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Паповіч Наталля Аляксандраўна,

Вольская Ірына Мікалаеўна,

школьны бібліятэкар Рабчун Ірына Яўгенаўна

Дэвіз: "Ветразь надзеі нас кліча наперад!"

Мерапрыемствы, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання

Конкурс “Апрані літару”

Вусны часопіс “Кніга – скарбніца ўсіх багаццяў”. Прэзентацыя твораў сучаснай беларускай літаратуры.

Старонка “Казачная”. Прэзентацыя кнігі казак Надзеі Ясмінскі “Сем ружаў”

Старонка “Ваенная”. Прэзентацыя аповесці А.Адамовіча “Нямко”.

Старонка “Фантастычная”. Прэзентацыя кнігі Р.Баравіковай “Казкі астранаўта”

Старонка “Фальклорная”. Прэзентацыя твораў Бутрамеева і Г. Марчука.



Конкурс на лепшы буктрэйлер.

Конкурс відэа “Паэзія маёй душы” 

Дыплом ІІІ ступені на абласным конкурсе работ даследчага характару ў секцыі “Беларуская літаратура”

Наведванне беларускіх уікэндаў

Конкурс “Гістарычныя постаці”  

  

Іншыя мерапрыемствы….


Песня “Ветразь надзеі”

Ветразь надзеі нас кліча наперад,
Упэўнена імчымся на ім па жыцці.
У сэрцы трымаем моцную веру,
бо хочам шчаслівы шлях свой знайсці.
Завуць нас далёка шляхі і абсягі,
І сонца натхняе ляцець у вышыню.
Мы поўныя слова бацькоўскага прагі,
Кіруемся верай святой у дабрыню.
Нас продкаў славутых натхняюць памкненні,
Усе перашкоды мы зможам прайсці.
Каб тыя чароўныя жыцця імгненні
Па свету ўпустую не растрасці.

на словы ўдзельнікаў аб’яднання, музыка Мурашкі Ільі, 11 клас

Зімовая казка

Падаюць сняжынкі,
нібыта балерынкі,
Танцуючы прыгожа,
на зімовы дол.
Коўдраю бялюткай гэтыя іскрынкі
Ахінаюць мякка ўсіх бярозак ствол.
Кружачыся ў вальсе сяброўкі – завірухі,
На марозе ззяюць і блішчаць яны.
А лаза, ракітнік паўтараюць рухі,
Ствараючы ў прыродзе чароўныя таны.
Сонейка з усмешкай промнямі іграе, ладзячы мелодыю звонкую сваю,
А завея – маці пяшчотна апранае
Белую хусцінку на ўсю зямлю.

мастак Гарцава Ліза, 8 клас
Удзел у раённым конкурсе творчых работ “Пасленне настаўніку” (верасень 2016)

Настаўнікам роднай мовы

Настаўнікі роднай мовы!
Вам буду ўдзячны заўжды.
За тое, што далі аснову,
Мае ўзбагацілі гады.
Вы шчасцем напоўнілі спевы,
Родным, ласкавым, жывым,
Адным дарагім, запаветным,
Узнёслым і светлым такім.
У позірку вашым чыталіся
Толькі дабро і руплівасць.
Усім вы дапамагалі,
Дзякуй за вашу шчырасць!
Я веру: Бог паспрыяе вам
У ажыццяўленні мар і памкненняў.
Адбудзецца шмат добрых цудаў
На вялікім шляху здзяйсненняў.
Сустрэніце толькі жаданыя весці,
І сонца цяпло, і пяшчоту нябёс.
Птушкі спяваюць сімфоніі, песні,
Зоркі гараць, услаўляючы лёс.
А роднае слова жыве ў душы,
Лічу я яго сваім.
Дазвольце ж схіліць галаву мне
Перад вамі ў паклоне святым!

Аўтар: Лішай Дзмітрый, выпускнік школы, зараз студэнт 4 курса БДУ, гістарычнага факультэта
Удзел у раённым конкурсе літаратурных работ юных паэтаў і празаікаў “Слова ў пераплёце”,
прысвечанага 500-годдзю беларускага кнігадрукавання (кастрычнік 2016)

Наш Скарына

Наш славуты зямляк Скарына,
Мы заўсёды ўдзячны табе.
Слова роднае, як “паходню”,
нёс у народ у непрагляднай цьме.

Так імкнешся ты да навукі,
Што ў Кракаў вучыцца ідзеш.
А пасля яшчэ Вільня і Прага,
Нават Падую здзіўляеш.

Ты паэт - патрыёт і асветнік,
Беларускага слова штукар.
І ў Вільні вядомы, і ў Празе
Менавіта як першадрукар.

І вось шостага жніўня з’явіўся
Упершыню беларускі “Псалтыр”.
Людзям простым` ён стаў дапамогай,
Бо крыніцаю мудрасці быў.

Заснаваўшы друкарню ў Вільні,
Ты пакінуў нашчадкам свой плён:
Слова роднае ў пераплёце,
І за гэта зямны наш паклон.

А Цяпінскі Васіль, Сымон Будны-
Прадаўжальнікі справы тваёй.
Запавет той адзіны спраўлялі:
Неслі словы асветы з душой.

Адчуваем мы толькі гонар,
Што 500 год таму назад,
Хлопец з Полацка, наш Скарына,
Кнігадрук свой пачаць быў рад

Паповіч Вікторыя, 7 клас

Першадрукар

У слаўным Полацку, у сям’і Лукі Скарыны,
З’явіўся хлопчык - сонейка прамень,
Бо кожнай справай услаўляў Радзіму.
Характар меў ён моцны, як крамень.

Ён шлях прайшоў нялёгкі да навукі,
Усе перашкоды здолеў прайсці.
І свет адкрыць для беларускай мовы
І кнігам у будучыню шлях знайсці.

Хоціна Надзея, 6 класс

Нашы мерапрыемствы


Прэзентацыя паэтычнага зборніка “Ветразь надзеі”, май 2016 г.

Наведванне філіялу ўстановы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” г. Мінск
 
Выстава да юбілею класіка “І зорка гарыць, і не вяне вянок”

11 класс

6 класс
Удзел у парадзе навук, прысвечаны Дню беларускай навукі (студзень)

Прэзентацыя кнігі казак Надзеі Ясмінскі “Сем ружаў” у бібліятэцы ўстановы

Расказваюць аб кнізе казак, лаўрэаце Прэміі імя Цёткі за
“Лепшы твор для дзяцей і падлеткаў” 2016 г. вучаніцы 6 класа Мацвеева Анастасія і Хоціна Надзея
Традыцыйная для нашай школы інсцэніроўка п’есы “Цар Ірад”
Конкурс “Віншавальная паштоўка Беларускай Мове” да Міжнароднага дня роднай мовы
Удзел у вучнёўскай школьнай канферэнцыі з работай па беларускай літаратуры “Вобраз дзяўчыны-сіраты ў народнай чарадзейнай казцы і кнізе Надзеі Ясмінскі “Сем ружаў”

Бiблiятэка

Усялякі асартымент нашай кнігарні

Бібліятэкар Ірына Яўгенаўна

Кнігі, якія падараваў вучням Сёмкаўскай школы беларускі пісьменнік Мікалай Чаргінец, пад час прэзентацыі кнігі “Операция “Кровь»

"Музей у чамадане". Экскурсавод: Пархімовіч В.Г.
Выстава "Кніга - скарбніца ведаў".
Рыхтуемся да выступлення на раённай канферэнцыі з работай "Вобраз дзяўчыны-сіраты ў народных чарадзейных казках і кнізе Надзеі Ясмінскі "Сем ружаў".
Віншуем удзельнікаў нашага аб'яднання з дыпломамі на ХХII раённым конкурсе работ даследчага характару.     У нас тры дыпломы!!!
Удзел у раённым конкурсе чытальнікаў "Гучы, матчына мова".
Здымаем буктрэйлер!!!